Жаўнеры павінны выкарыстоўваць зброю, калі мігранты спрабуюць гвалтоўна перасячы мяжу – такія вынікі апытання, праведзенага IBRiS на замову «Rzeczpospolita».
«Ці павінны польскія жаўнеры, дыслакаваныя на ўсходняй мяжы, выкарыстоўваць зброю, калі мігранты спрабуюць гвалтоўна перасекчы мяжу?» – такое пытанне задалі рэспандэнтам даследчыкі.
Так – адказалі 85,7 працэнта рэспандэнтаў (57,8 адназначна так, 27,9 хутчэй так), 10,7% прытрымліваліся супрацьлеглага меркавання. (9,2, верагодна не, і 1,5 дакладна не). 3,6% не мелі свайго меркавання на гэты конт.
З апытання вынікае, што ўхваленне выкарыстання зброі выказваюць перадусім мужчыны (88%), людзі ва ўзросце не менш за 50 гадоў (90%) і жыхары малых гарадоў (91%).
Апытанне праводзілася 7 і 8 чэрвеня па агульнанацыянальнай выбарцы з 1071 рэспандэнта.
яс/PAP